Сірано дэ Бержэрак. Вытокі навуковай фантастыкі


22 сакавіка ў 17:30 ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца інтэрактыўная лекцыя “Сірано дэ Бержэрак. Вытокі навуковай фантастыкі”.

Навуковую фантастыку часам успрымаюць як прадукт сучаснай навукі. Але літаратура пачала апісваць дзівосныя гарады, касмічныя падарожжы і прышэльцаў яшчэ да таго, як пачалася навуковая рэвалюцыя. Прапануем усім жадаючым даведацца аб правобразах сучасных фантастычных кніг і фільмаў, аб гісторыіі развіцця гэтага жанру, а таксама аб цікавых звестках з жыццёвага і творчага шляху першапачынальніка навуковай фантастыкі – Сірано дэ Бержэрака.

Уваход вольны!

4